Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў генерала Генадзя Маскаля кіраўніком Луганскай аблдзяржадміністрацыі.
Адпаведны ўказ размешчаны на сайце прэзідэнта.
«Прызначыць Маскаля Генадзя старшынёй Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі», — гаворыцца ва ўказе.
Як вядома, Маскаль з лістапада 2005 па 26 красавіка 2006 года ўжо займаў пасаду кіраўніка Луганскай АДА.