У сеціве з'явілася ініцыятыва стварыць інтэрактыўную карту Гомеля з месцамі, прыдатнымі для сэксу ў аўтамабілі.

Прапанова з'явілася на сайце livegomel.com. Чытач сайта прапануе маркерамі на карце адзначаць тыя месцы, дзе «можна спакойна прыпаркаваць аўтамабіль і міла пагутарыць». Ініцыятар кажа, што ў гэтым няма нічога дрэннага і пахабнага, а заняткі сэксам у аўтамабілі адносіць да «натуральных патрэбаў».

Ідэя прыйшла ў галаву маладому чалавеку пасля таго, як ён дзве гадзіны ездзіў па горадзе ў пошуках месца, дзе змог бы адасобіцца і аддацца жарсці са сваёй спадарожніцай. З месцаў, ужо прапанаваных для карты, аматар сэксу ў аўтамабілі назваў: Аэрадром, пляж перад мостам у Чонкі і возера каля вёскі Асаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?