У 1-м туры групавога раўнду Лігі Еўропы мінскае «Дынама» разгромна прайграла ў Салоніках ПАОКу з лікам 1:6 (Нікаліч, 4-аўтагол, Анастасіадзіс, 11, 16, 27, Пападопулас, 50, Сандарыс, 90 — Нікаліч, 80).
У нашай групе «Фіярэнціна» перамагла дома «Генгам» з лікам 3:0.
2 кастрычніка «Дынама» ў Барысаве згуляе з «Фіярэнцінай».
Нагадаем, што ўчора ў Лізе чэмпіянаў БАТЭ быў разгромлены «Порту» з лікам 0:6.





