19 верасня на сайце газеты «Прессбол» з'явіцца інфармацыя пра старт нацыянальнага спартыўнага фестывалю «Мова Сup», які адбудзецца 28 верасня на тэрыторыі Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Менску (вуліца Каліноўскага, 111). Усім ахвотным будзе прапанавана паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту.

Як падае выданне, франтменамі свята стануць зоркі беларускага спорту. У першым шэрагу — слынная плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая лічыць, што фестывалю, які не мае аналягаў, будзе наканаванае вялікае і светлае жыццё:

«Па-першае, у гэты дзень мы ўсе будзем размаўляць на роднай беларускай мове. Па-другое, дадзім магчымасць федэрацыям і спартыўным клубам прэзентаваць свае віды спорту ў найлепшым ракурсе — так, як яны самі палічаць патрэбным. Па-трэцяе, дзякуючы дапамозе спонсараў, правядзём нямала турніраў, галоўным з якіх будзе карпаратыўны — сярод славутых айчынных брэндаў у шасці камандных відах спорту. Нарэшце, чацвёртае — будзе проста весела. Ва ўсякім выпадку, я гэта бачу па настроі людзей, якія арганізуюць наш «Мова Cup»».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?