Рух транспарту ў раёне перасячэння вуліцы Ржавецкай з праспектам Пераможцаў у Мінску сёння з 21.00 да 23.00 будзе абмежаваны, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
«У названы перыяд часу ў гэтым месцы будзе праводзіцца следчы эксперымент у сувязі з ДТЗ, якое адбылося ў чэрвені 2014 года», — растлумачылі ў ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям планаваць час і маршрут руху з улікам прадастаўленай інфармацыі.





