Пракуратура Партызанскага раёна Мінска санкцыянавала змяшчэнне пад варту 30-гадовага дырэктара аднаго з мясцовых ЖЭСаў, прызначанага на гэту пасаду 1 верасня.
Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, дырэктар ЖЭСа 16 верасня, знаходзячыся ў службовым кабінеце, атрымаў хабар у 5 мільёнаў рублёў ад намесніка начальніка філіяла ТАА за заключэнне дагавора на тэхнічнае абслугоўванне арандаванага памяшкання.
Абвінавачанне прад'яўлена на падставе ч. 1 арт. 430 КК (хабар).
Як растлумачыў прадстаўнік пракуратуры, фірма арандавала памяшканне ў жылым доме і мела сваё ацяпляльнае абсталяванне. На заключэнні дагавора пра яго тэхнічнае абслугоўванне і настойваў дырэктар ЖЭСа. Ён прапанаваў скласці фіктыўны дагавор без афіцыйнай аплаты.





