Нелегітымныя ўлады Крыма распарадзіліся правесці праверку ў школах на наяўнасць экстрэмісцкай літаратуры.
Пра гэта паведамляе «Громадське радіо».
У самаабвешчаным Мінадукацыі Крыма паведамілі, што ў гарадах і раёнах паўвострава мясцовым упраўленням адукацыі даручана правесці рэвізію на прадмет захоўвання экстрэмісцкіх матэрыялаў і забароненай літаратуры.
У гэты спіс увайшло 2442 пункты, сярод якіх кнігі, артыкулы, улёткі і нават тэксты некаторых песень.
Будучую рэвізію ў школах правядуць супрацоўнікі праваахоўных органаў сумесна са спецыялістамі з упраўлення адукацыі.
У выпадку выяўлення забароненай літаратуры, члены інспекцыі будуць адбіраць і знішчаць яе.
Ліст так званага Мінадукацыі Крыма аб правядзенні рэвізіі быў накіраваны да кіраўнікоў органаў мясцовага самакіравання.
Як вядома, самаабвешчаныя ўлады Крыма ліквідавалі крымскататарскую бібліятэку ў Сімферопалі.





