Накладзены арышт на маёмасць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі і яго сям'і.

Арыштаваная таксама кватэра на імя маці экс-прэзідэнта Гіулі Аласанія, дом экс-прэзідэнта ў Кварэлі і ўся рухомая і нерухомая маёмасць, аформленае на імя Міхаіла Саакашвілі і Сандры Рулоўс.

Адвакат экс-прэзідэнта Атар Кахідзэ апублікаваў увесь спіс арыштаванай маёмасці Міхаіла Сакашвілі і яго сям'і. Паводле яго дадзеных, арыштаваны зямельны ўчастак яго бабулі Мзіі Цэрэтэлі ў 500 кв.м. Азургеці і яе 10-гадовая аўтамашына «Toyota RAV4», зямельны ўчастак плошчай 0,2 гектары ў Кварэлі, які належыць маці экс-прэзідэнта Гіулі Аласанія; кватэра і мансарда на імя жонкі экс-прэзідэнта Сандры Рулоўс у Тбілісі; дам, які знаходзіцца ва ўласнасці бабулі экс-прэзідэнта ў Тбілісі, 17-гадовая аўтамашына «Honda Accord».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?