У мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» у 19 гадзін 19 верасня пачаўся чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы па Украіне.

Першымі ў гасцініцу прыбытку амбасадар Расеі Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні. Зурабаў заявіў, што на перамовы спатрэбіцца «пара гадзін». Паводле яго слоў, можа быць зроблены «вельмі істотны крок наперад». «Плануецца прыняць важныя рашэнні, якія зробяць папярэднія дамоўленасці больш стабільнымі», - сказаў дыпламат.

Наступным прыехаў другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Ён таксама заявіў, што разлічвае на прасоўванне наперад, і выказаў надзею, што АБСЕ пачне кантраляваць украінска-расійскую мяжу і тэрыторыі, дзе ўведзены Кіевам асаблівы парадак мясцовага самакіравання. Паводле інфармацыі Кучмы, на перамовах будзе разгледжаны мемарандум да пратакола ад 5 верасня. Першы пункт дакумента - спыненне агню.

Апошнімі прыбылі лідары самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» Аляксандр Захарчанка, Андрэй Пургін, Ігар Платніцкі і Аляксей Каракін. Каментароў прэсе яны не давалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?