Алекс Салманд абвясціў пра гэта ў Эдынбургу пасля паразы на рэферэндуме прыхільнікаў незалежнасці Шатландыі ад Вялікабрытаніі.
Салманд заявіў журналістам на прэс-канферэнцыі, што пакідае пасаду першага міністра Шатландыі, а таксама лідара Шатландскай нацыянальнай партыі.
«Мяркую, партыя, парламент і краіна толькі выйграюць са з'яўленнем новага кіраўніцтва. Для мяне, як лідара, час скончыўся,
але для Шатландыі кампанія працягнецца, і наша мара не памрэ ніколі».
Салманд сыходзіць у адстаўку пасля ініцыяванага ім рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі. За захаванне адзінства Вялікабрытаніі выказаліся 55% шатландцаў.





