Lavanguardia.cat
У Іспаніі рэгіянальны парламент Каталоніі прыняў закон, які дазволіць правесці галасаванне аб незалежнасці 9 лістапада.
Закон, які дазваляе праводзіць рэферэндумы ў правінцыі, падтрымалі 106 дэпутатаў, 28 выказаліся супраць, паведамляе La Vanguardia.
Мадрыд ужо заявіў, што абскардзіць рашэнне каталонскага парламента ў Канстытуцыйным судзе.
Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што толькі цэнтральная ўлада мае права склікаць рэферэндум аб суверэнітэце.





