Улады Парыжа прынялі рашэнне закрыць пластыкавымі шчытамі парэнчы знакамітага Моста мастацтваў, каб закаханыя пары не маглі чапляць так званыя «замкі кахання».

У пачатку чэрвеня парэнчы моста абваліліся пад цяжарам навешенных на іх замкоў. У выніку інцыдэнту тады ніхто не пацярпеў.

Закаханыя часта пакідалі навясныя замкі са сваімі імёнамі на гэтым мосце, а ключы кідалі ў раку.

Прадстаўнік парыжскіх уладаў паведаміў, што

рамонтныя брыгады вымушаныя былі зняць 15 пралётаў рашотак моста, на кожнай з якіх было да 500 кг замкоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?