Марш міру ў Маскве пачаўся ў 17:00 (па маск. часе) і прайшоў па маршруце ад метро «Пушкінская» да праспекта Сахарава. Мітынгоўцы скандавалі: «Пуцін, вон!», неслі дзяржаўныя расійскія і ўкраінскія сцягі.

Правакатары спрабавалі разгарнуць транспарант «Марш здраднікаў», кідаліся зялёнкай і яйкамі. Асобныя групы стаялі на тратуарах са сцягамі «Наваросіі». На агароджах з'явіліся абразлівыя надпісы ў адрас Андрэя Макарэвіча.

Марш скончыўся а 19-й (па маск. часе). Правядзенне мітынга не было ўзгоднена ўладамі. 

Супрацоўнікі паліцыі ў мегафоны заклікаюць людзей разысціся і вызваліць праезную частку. Між тым, удзельнікі Маршу не спяшаюцца разыходзіцца, і ідуць бясконцым патокам па вуліцах і бульварах.

Гэты «Марш міру» аказаўся самай маштабнай акцыяй за апошні час. «Дождж» са спасылкай на дадзеныя «Саюза назіральнікаў Расіі» (Сонар), які падлічваў людзей ля рамак металашукальнікаў, паведамляе, што на Марш прыйшлі 26,1 тысячы чалавек.

Паводле паліцыі, у Маршы удзельнічалі 3 тыс.

У Пецярбургу Марш міру, які не быў узгоднены з мясцовымі ўладамі, праходзіў у фармаце народнага сходу ля Казанскага сабора, дзе сабраліся каля дзвюх тысяч чалавек. Раней актывісты прайшлі ад метро «Горкаўская» праз Траецкі мост да Марсавага поля. Некаторых з дэманстрантаў затрымала паліцыя.

У Навасібірску несанкцыянаваную акцыю разагналі супрацоўнікі паліцыі.

Сённяшні Марш міру стаў працягам аднайменнай антываеннай акцыі, якая прайшла ў Маскве 15 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?