Габрыэль Юніён і Дуэйн Уэйд, чые інтымныя фотаздымкі сталі аб'ектам хакерскага злачынства, ажаніліся 30 жніўня 2014 года, але сустракаліся да вяселля на працягу 5 гадоў.

Габрыэль Юніён і Дуэйн Уэйд, чые інтымныя фотаздымкі сталі аб'ектам хакерскага злачынства, ажаніліся 30 жніўня 2014 года, але сустракаліся да вяселля на працягу 5 гадоў.

Хакеры 20 верасня, у чарговы раз, выклалі ў інтэрнэт свежую порцыю інтымных фотаздымкаў знакамітасцяў. 

Першая порцыя такіх фота стала агульнадаступнай на пачатку верасня.

На гэты раз фатаграфіі, выкраденыя хакерамі з асабістых «айфонаў» зорак, з'явіліся адразу на некалькіх сайтах і імкліва разышліся па інтэрнэце. Адміністратары зорак экстрана выдаляюць фатаграфіі, але многія карыстальнікі паспелі перанесці іх у сацыяльныя сеткі.

Навінавы партал TMZ паведамляе, што на гэты раз хакеры выклалі ў сеціва раней неапублікаваныя фота зоркі амерыканскіх рэаліці-шоў Кім Кардаш'ян, амерыканскай футбалісткі Хоуп Сола, акторак Кейлі Куока-Свіцінг, Ванэсы Хаджанс і г.д.

Амерыканская пара — актрыса Габрыэль Юніён і амерыканскі баскетбаліст Дуэйн Уэйд, якія таксама сталі ахвярамі хакераў, патрабуюць ад ФБР правесці расследаванне хакерскага ўзлому.

Вядома, што Габрыэль Юніён і Дуэйн Уэйд сталі сямейнай парай 30 жніўня 2014 года, але сустракаліся да вяселля на працягу 5 гадоў.

— Нам стала вядома, што інтымныя моманты, якія мы дзялілі выключна адзін з адным, былі выкрадзеныя сцярвятнікамі, — гаворыцца ў іх сумеснай заяве.

— Мы шлем ўсім пацярпелым нашу любоў, падтрымку і малітвы. Мы не зрабілі нічога дрэннага, — заявілі Габрыэль Юніён і Дуэйн Уэйд, звяртаючыся да ўсіх ахвяр хакерскага злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?