У сяле Хадасы Ровенскай вобласці падчас прастольнага свята ў храме, які падпарадкаваны Маскоўскаму патрыярхату, запрошаны з суседняга сяла бацюшка пачаў маліцца за Пуціна і «рускае войска».

Пасля гэтых слоў вялікая частка прыхаджан выйшлі з царквы. А праз некалькі дзён яны стварылі прыход Кіеўскага патрыярхата.

Як паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Радыё «Свобода», у суботу, 20 верасня, унутры гэтай царквы замкнуліся тыя парафіяне, якія засталіся ў Маскоўскім Патрыярхаце. Адзін з іх ужыў газавы балон да людзей, якія спрабавалі адчыніць дзверы. Мужчыну затрымалі, факт зафіксавалі ў міліцыі.

З інцыдэнтам вакол царкоўнага будынка разбіраюцца праваахоўнікі.

Святар, які да гэтага часу быў настаяцелем гэтага храма, запэўнівае, што сам ніколі не маліўся за Пуціна, таму што лічыць яго прычынай няшчасцяў Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?