Пачынаючы з 22 верасня грамадзяне Малдовы змогуць наведваць Ізраіль без віз, паведамілі ў прэс-службе малдаўскага ўрада.

«Прэм'ер-міністр Юрый Лянкэ правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам. Апошні заявіў, што адпаведнае рашэнне было зацверджана ўрадам Ізраіля», — паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Нагадаем, пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Ізраілем падпісалі 19 верасня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр абсорбцыі Ізраіля Софа Ландвер. Гэты дакумент уступіць у сілу праз 90 дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?