Марш міру ў Маскве скончыўся ў 19.00 (па моск. часе). Правядзенне мітынгу не было ўзгоднена ўладамі.

Між тым, удзельнікі маршу не спяшаюцца разыходзіцца, і ідуць бясконцым патокам па вуліцах і бульварах.

Супрацоўнікі паліцыі ў мегафоны заклікаюць людзей разысціся і вызваліць праезную частку. Яны выцясняюць удзельнікаў антываеннага маршу, якія не спяшаюцца пакідаць фінальны пункт шэсця, да метро. Пра гэта са спасылкай на Інтэрфакс паведамляе newsru.com.

«Дождж» са спасылкай на дадзеныя «Саюза назіральнікаў Расіі» (Сонар), які падлічваў людзей ля рамак металашукальнікаў, паведамляе, што на «Марш міру» прыйшлі 26,1 тысячы чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?