foto.rg.ru

foto.rg.ru

Кіраўнік адміністрацыі Крамля Сяргей Іваноў у інтэрв'ю «Расійскай газеце» заявіў, што планы ўрада Украіны па будаўніцтве сцяны на мяжы з Расіяй зробяць немагчымым аднаўленне якіх-небудзь стасункаў паміж Кіевам і Масквой.

«Я вялікі прыхільнік Pink Floyd і адным з найвялікшых музычных твораў мінулага стагоддзя лічу альбом The Wall, па якім зняты фільм… Будаўніцтва сцяны, на мой погляд, зробіць немагчымым наогул аднаўленне якіх-небудзь адносін.

Дзесьці, дарэчы, я пачуў свежы анекдот: сцяна Яцанюка — гэта малабюджэтная «лінія Манергейма», —

сказаў Іваноў. — Калі сур'ёзна, я ўпэўнены: ніякай сцяны не будзе ўрэшце. Рыторыка рыторыкай, а жыццё жыццём.

Мільёны ўкраінскіх грамадзян, якія пастаянна знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і якія зарабляюць грошы, за кошт якіх выжываюць іх сям'і, — гэта нікуды не падзенецца».

Нагадаем, 3 верасня прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў аб пачатку праекта «Сцяна» па ўмацаванні мяжы з Расіяй. На рэалізацыю праекта адводзіцца шэсць месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?