Эфектыўнасць сістэмы аховы здароўя ацэньвалася шляхам супастаўлення такіх паказчыкаў, як сярэдняя працягласць жыцця, доля выдаткаў на ахову здароўя ў нацыянальнай эканоміцы і выдаткі на ахову здароўя на душу насельніцтва. Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі 72,1 года, доля выдаткаў на ахову здароўя — 5%, выдаткі на душу — 339 долараў.

ЗША занялі ў рэйтынгу Bloomberg 44-е месца, падняўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на дзве пазіцыі. У ЗША на кожнага дзяржава траціць значна больш — 8895 долараў, доля выдаткаў у эканоміцы 17,2%, але працягласць жыцця амерыканцаў пры гэтым толькі на шэсць гадоў больш, чым у беларусаў, — 78,7 года.

Лідарам рэйтынгу стаў Сінгапур, пацясніўшы з 1-га месца Ганконг. Сярэдняя працягласць жыцця ў Сінгапуры складае 82,1 года, доля выдаткаў на ахову здароўя ў эканоміцы — 4,5%, а выдаткі на ахову здароўя на душу насельніцтва — 2426 даляраў.

З еўрапейцаў самае высокае месца ў Італіі (агульнае трэцяе месца). 22-е месца заняла наша суседка Польшча. Сярэдняя працягласць жыцця палякаў складае 76,8 гадоў, а выдаткі на ахову здароўя на душу насельніцтва — 854 даляра. Польшча, у сваю чаргу, апярэдзіла Нямеччыну, якая стала 23-й.

Вышэй за Беларусь ў рэйтынгу стаяць таксама Лівія (25-е месца), Кітай (26) і Венесуэла (38).

Замыкае спіс на 51-м месцы Расія. Сярэдняя працягласць жыцця расейцаў менш, чым у Беларусі 70,5 гадоў, хоць выдаткі на медыцыну значна большыя — 887 даляраў на душу.

Рэйтынг ацэньвае эфектыўнасць нацыянальных сістэм аховы здароўя краін свету з насельніцтвам ад 5 млн чалавек, памерам ВУП на душу насельніцтва ад 5 тыс. даляраў і сярэдняй працягласцю жыцця ад 70 гадоў (па дадзеных на 2012 год). У гэтым годзе зададзеным крытэрам адпавядала 51 краіна. З постсавецкай прасторы ў ім прадстаўлены толькі Беларусь і Расія, таксама ўпершыню ўвайшла ў рэйтынг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?