У Мінску 7 лістапада адкрыецца пасля рэканструкцыі басейн «Трактар». Аб гэтым паведаміў сёння начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

«Водны комплекс з двума 25-метровымі басейнамі на чатыры і восем дарожак адкрыецца на вуліцы Даўгабродскай 7 лістапада. Басейн абсталяваны сістэмай водападрыхтоўкі і кандыцыяніравання паветра, пачне работу лабараторыя аналізу вады. Паколькі комплекс адпавядае ўсім стандартам Міжнароднага алімпійскага камітэта, тут будуць праходзіць розныя спартыўныя спаборніцтвы», — сказаў Сяргей Фурманаў.

У бліжэйшы час у Мінску таксама плануецца адкрыць фізкультурна-аздараўленчы комплекс у квартале вуліц Ангарскай-Арцёма-Герасіменкі-Несцерава. У ФАК размясціліся 25-метровы басейн на пяць дарожак, дадатковая зона з вадаспадам і падводным масажам, дзіцячы басейн і басейн для навучання плаванню.

Сяргей Фурманаў адзначыў, што перад горадам пастаўлена задача да канца 2015 года ўвесці ў эксплуатацыю дзевяць новых басейнаў. Па два басейны з'явяцца ў мікрараёнах Лошыца і Брылевічы, па адным пабудуюць у раёне вуліц Малініна-Маляўкі (Ленінскі раён), Лабанка-Прытыцкага (Фрунзенскі раён), у Кастрычніцкім раёне. Фізкультурна-аздараўленчыя комплексы ўзвядуць на вул. Ляшчынскага і вул. Янкоўскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?