На першым Сходзе другога сезону вас чакае знаёмства з архаічнымі беларускімі песнямі, майстар-клас па прыродным гуку і дыханні ад Сержука Доўгушава, майстар-клас па этнічным спеве ад Ірыны Мазюк і агульнае спяванне народных восеньскіх песен. Таксама вы пачуеце як гучаць сапраўдныя старажытныя гуслі, заспяваеце пад іх разам з музыкам Алесем Чумаковым (гурт «Стары Ольса»). Уваход вольны!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна