На 89-м годзе жыцця памерла Ларыса Пятроўна Бокун — заслужаны трэнер СССР па фехтаванні, заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР.
Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Ларыса Пятроўна пачала займацца трэнерскай дзейнасцю ў 1948 годзе. З'яўлялася трэнерам зборнай СССР на Алімпійскіх гульнях у 1968, 1972, 1976, 1980 гадах.
Падрыхтавала алімпійскіх чэмпіёнак Алену Бялову і Таццяну Самусенка, чэмпіёнку свету Дзіяну Ніканчыкаву.
«Міністэрства спорту і турызму выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Ларысы Пятроўны Бокун ў сувязі з цяжкай стратай», — гаворыцца ў паведамленні.





