На сайце расійскага МЗС змешчаны каментар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі ў сувязі з пытаннем «РІА Новости» аб магчымасці ўвядзення адзінай уязной візы ў Саюзнай дзяржаве Расіі і Беларусі.
фота Сяргея Гудзіліна
«Гэтае пытанне, — гаворыцца ў каментары — сапраўды абмяркоўваецца паміж Масквой і Мінскам, хоць перамовы па канкрэтным праекце пакуль не пачыналіся.
Ва ўмовах адсутнасці памежнага кантролю ўвядзенне адзінай візы бачыцца цалкам лагічным крокам.
Але штучна фарсіраваць падрыхтоўку адпаведнага двухбаковага дакумента ні ў Расіі, ні ў Беларусі не настроены - фармулёўкі будучага пагаднення павінны быць адточаны настолькі, каб яго рэалізацыя не стварала праблем прыстойным падарожнікам. Акрамя таго, спатрэбіцца ацэнка тых выдаткаў, якія непазбежна пацягне за сабой фарміраванне адзінай візавай прасторы».





