Адно з гомельскіх ТАА, якое ажыццяўляе аптовы гандаль будаўнічымі матэрыяламі, афармляла фіктыўныя пастаўкі ў адрас арганізацыі, зарэгістраванай з мэтай легалізацыі незаконна атрыманых прыбыткаў. Такі факт высветлены падчас праверкі ТАА, якую правяла інспекцыя МПЗ па Савецкім раёне Гомеля.
Так, сума фіктыўных паставак будматэрыялаў перавысіла 1,5 мільярда рублёў, паведамляе прэс-цэнтр ІМПЗ па Гомельскай вобласці.
Па выніках праверкі ТАА прад'яўлена да выплаты плацяжоў у бюджэт 640 млн рублёў.
Матэрыялы праверкі накіраваныя ў праваахоўныя органы для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы.





