Матч 24-га тура (2-і тур другога этапа) чэмпіянату Беларусі па футболе паміж БАТЭ і мінскім «Дынама», што прайшоў на «Барысаў-Арэне» скончыўся ўнічыю 0:0.
З такім жа лікам каманды згулялі ў матчы першага кола 15 мая ў Барысаве.
1-6-я месцы: БАІЭ — 53, Дынама — 50, Нафтан — 40, Шахцёр — 38, Тарпеда-БелАЗ — 35, Гомель — 32.
У 25-м туры БАТЭ 26 верасня згуляе ў гасцях з «Нафтанам», а «Дынама» — дома з «Тарпеда».
Паміж сабой каманды «Дынама» і БАТЭ згуляюць у Мінску (у матчы 29-га тура) 31 кастрычніка.





