У Гомельскім раёне, на дарозе Гомель — Цыкуны, раніцай 20 верасня VW Vento з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

Удар быў настолькі моцны, што аўтамабіль разарвала на часткі, а кіроўцу і пасажыра выкінула з салона.

«Мужчына загінуў на месцы, а яго аднагодку, 52-гадовую жанчыну, шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной бальніцы, — паведаміла AUTO.TUT.BY прадстаўнік ДАІ Гомельскай вобласці Кацярына Радзівонава. — Прызначаная аўтатэхнічная і медыцынская экспертызы, таксама высвятляецца, хто з пацярпелых знаходзіўся за рулём аўтамабіля».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?