Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не прыме ўдзел у 69-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», прэзідэнт вырашыў не ляцець у ЗША. У чацвер, 25 верасня, ён дасць прэс-канферэнцыю ў Кіеве.
Дэлегацыю Украіны ў Нью-Ёрку ўзначаліў міністр замежных справаў Павал Клімкін.





