Няўдачай скончылася спроба жыхара Гомеля прадаць праз інтэрнэт-аўкцыён Ay.by прусакоў. Інтэрнаўт прапаноўваў іх па 2000 рублёў за штуку ў якасці добрага корму для хатніх гадаванцаў. Усяго ён іх прадае 40. Мадагаскарскіх прусакоў ён цэніць даражэй — па 10 тысяч за галаву.
Пасля з'яўлення нашай публікацыі тараканы былі перавыстаўленыя на продаж. Відаць, жывёлавод спадзяецца на эфект рэкламы.





