Вядомыя беларускія спартоўцы Аляксандра Герасіменя і Віталь Радзівоноў (на фота) узялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму спартыўнаму фестывалю «Мова Сup». Фэст пройдзе 28 верасня ў Мінску, на тэрыторыі Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы (вул.Каліноўскага, 111). Ідэя фестывалю належыць групе зорных беларускіх атлетаў з вядомага дабрачыннага праекта «Мары збываюцца».





