Дзярждума вырашыла зняць з пасады старшыні камітэта па інфарпалітыцы вядомага дэпутата Аляксея Мітрафанава.

У чэрвені парламент па просьбе генпракуратуры пазбавіў Мітрафанава недатыкальнасці па падазрэнні ў махлярстве. Сам ён з'ехаў за мяжу, спасылаючыся на неабходнасць лячэння. Спачатку ён казаў, што сам зацікаўлены ў адкрытым і дбайным расследаванні выстаўленых супраць яго абвінавачванняў і гатовы сустрэцца са следчымі, але да гэтага часу ў Расію не вярнуўся.

Дэпутат Дзярждумы пяці скліканняў — фігурант крымінальнай справы аб вымагальніцтве. Следства лічыць, што палітык, а таксама яго памочнік Аляксандр Дзярэўшчыкаў, судовы прыстаў Алі Кадзоеў і Радыш Саўціеў запатрабавалі ад бізнэсмэна Вячаслава Жарова $200 тыс., паабяцаўшы садзейнічанне ў арбітражным разглядзе. 

Мітрафанаў перайшоў з ЛДПР ў «Справядлівую Расію» перад пазамінулымі думскімі выбарамі. З-за яго адыёзнасці журналісты часта называлі палітыка «другім Жырыноўскім».

Напрыклад, у 2005 годзе Мітрафанаў удзельнічаў у напісанні сцэнара і стварэнні скандальнага порнафільма «Юлія», за што аднапартыйцы вынеслі яму ганьбаванне.

У 2006 годзе ён прапанаваў узнагародзіць салістак групы «Тату» ордэнам Дружбы, што таксама было ацэнена неадназначна.

Расійская бульварная прэса яшчэ ў 1990-я гады называла Мітрафанава альбо сынам нябожчыка кіраўніка КДБ СССР і генеральнага сакратара ЦК КПСС, альбо унукам міністра замежных спраў ССР Андрэя Грамыкі. Сам Мітрафанаў гэтыя чуткі не аспрэчваў, але і пацверджанняў ім няма.

«Справядлівая Расія» ўжо вылучыла на вызваленую пасаду Леаніда Левіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?