Суд Катманду падоўжыў да 25 верасня тэрмін утрымання ў турме беларусцы Вользе Каптур, затрыманай у Непале.

25-гадовая жыхарка Жодзіна Вольга Каптур — валанцёрка праекта Schoolfornepal (школа для Непала). Наша суайчынніца разам з іншымі добраахвотнікамі дапамагала будаваць школу ў Непале і выкладала англійскую мову мясцовым дзецям.

Вярнуцца дадому ёй не ўдалося — беларуску затрымалі на мяжы з-за праблем з дакументамі. Як тлумачыць сама Каптур, з-за сезону дажджоў не змагла своечасова пакінуць краіну і таму вырашыла самастойна выправіць у пашпарце тэрмін дзеяння візы, што і прыцягнула ўвагу памежнікаў. Вольгу затрымалі ў аэрапорце сталіцы Непала.

Беларускія дыпламаты прыкладаюць усе намаганні, каб вызваліць Вольгу. Пытанне аб яе вяртанні дадому можа быць вырашана ўжо на гэтым тыдні, спадзяюцца дыпламаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?