У НАТА заяўляюць, што зафіксавалі «істотны» адвод расійскіх узброеных сіл з усходняй Украіны, але частка войскаў усё яшчэ застаецца там.
Пра гэта паведамляе брытанская служба BBC са спасылкай на словы афіцэра Альянсу Джэя Янсана.
У той жа час, паведаміў Янсан, складана дакладна падлічыць колькасць расійскіх салдат ва Украіне, паколькі частка пунктаў пропуску на мяжы да гэтага часу кантралюецца сепаратыстамі.





