Вядомы расійскі сатырык, выступаючы ў Смаленску, распавёў пра сваё бачанне канфлікту ва Украіне і пра стаўленне да заходніх санкцый супраць Расіі.
«За Расіяй праўда таму, што яна нічога, акрамя галаўнога болю, не мае. Яна за ідэю, а не за прыбытак.
Яна за тое, каб род захоўваўся як мага даўжэй. Той славянскі род, які Захад імкнецца раз'яднаць. Мы — славяне, мы — сонечныя. А Еўропа — месяцовая. Таму яна на нас і нападае, калі ноч становіцца даўжэйшай за дзень. І яны заўсёды спачатку перамагаюць рускіх, але варта нам датрываць да 25 снежня, да нараджэння сонейка, і ім надыходзіць «кірдык». Імі апякуецца ноч, намі — Сонца.
Тое, што адбываецца з Украінай, не выпадковасць. Славяне, як гэта ні сумна, заслужылі вайну.
Таму што сталі жыць у свеце спажывання, а гэта не наш свет. Да мяне прыязджалі з Луганска двое класных камандзіраў, а з імі дзяўчына. Вы б бачылі, як у яе гараць вочы! Ды вы такога не ўбачыце ні ў адной гламурнай дамы з Рублёўкі! Яна адчувае, што вельмі патрэбная ў гэтым свеце, калі гатуе на 500 чалавек, прыбірае. І яна мне сказала кранальныя словы, што я змагаюся за тое, каб з'явіліся новыя людзі, а потым з захапленнем заявіла — яны ўжо з'явіліся!
Незразумела, як Сабчак будзе жыць без фуа-гра, а вось настаўнікі ў Сібіры — проста выдатна! А падмаскоўныя сяляне, дык тыя проста радуюцца: можа, наш тварог хоць стануць купляць! Ура, нам горш будзе жыць!
Гэта чыста наша! Напалеон жа ў Расію ішоў вызваляць сялян і не зразумеў, чаму гэта яны яго сякерамі ды віламі да самага Парыжа потым гналі! Знешні вораг утварыўся, каб мы з'ядналіся, пачалі ачышчацца і крыху зацягнулі рамяні.
Жэрці трэба менш, тым больш дрэнных прадуктаў. Адным словам, усё не так дрэнна, як здаецца. Ідзе Адраджэнне».





