Супрацоўнікі Еўрапола — паліцэйскай службы Еўрасаюза — у ходзе аперацыі супраць арганізаванай злачыннасці затрымалі больш за тысячу чалавек.

Як заявіў дырэктар Еўрапола Роб Уэйнрайт, гэта была найбуйнейшая аперацыя супраць арганізаванай злачыннасці, якая калі-небудзь праводзілася ў Еўропе.

Яна была накіраваная супраць усіх відаў злачынстваў, у тым ліку наркагандлю, арганізацыі нелегальнай іміграцыі, падатковых парушэнняў, падробкі грошай, крадзяжоў.

Як заявіў Роб Уэйнрайт, аперацыя нанесла «вельмі моцны ўдар па ўсёй крымінальнай інфраструктуры Еўропы».

Дырэктар Еўрапола паведаміў, што ў выніку прынятых мер удалося выратаваць 30 дзяцей з Румыніі, якія маглі стаць ахвярамі гандлю людзьмі. Акрамя таго, па яго словах, была канфіскаваная значная колькасць наркотыкаў, у тым ліку сотні кілаграмаў гераіну і какаіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?