У час знаходжання ў Нью-Ёрку па запрашэнні прэзідэнта ЗША Барака Абамы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сумесна з часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША наведаў прыём для кіраўнікоў дэлегацый, якія прыбылі на сесію Генеральнай Асамблеі ААН.

У ходзе кароткай пратакольнай гутаркі з прэзідэнтам ЗША Міхаіл Мясніковіч перадаў кіраўніку амерыканскай дзяржавы найлепшыя пажаданні ад Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас прыёму кіраўнік беларускага ўрада правёў гутаркі з прэзідэнтамі Сербіі, Харватыі, Латвіі, Фінляндыі, міністрамі замежных спраў Літвы, Казахстана і Бахрэйна. У прыватнасці, прэзідэнт Сербіі выказаў зацікаўленасць у развіцці сяброўскіх кантактаў з кіраўніцтвам Беларусі і ў працягу рэалізацыі сумесных узаемавыгадных праектаў.

Адбылася гутарка Міхаіла Мясніковіча з Ронам Джонсанам, сенатарам ЗША ад штата Вісконсін, старшым па рангу членам падкамітэту па еўрапейскіх пытаннях Савета ад Рэспубліканскай партыі. Джонсан выказаў беларускаму боку ўдзячнасць за прынцыповую пазіцыю кіраўніцтва краіны па Украіне і выказаў надзею на тое, што Беларусь і надалей будзе адыгрываць значную ролю ва ўрэгуляванні канфлікту.

Прэзідэнт ЗША ў выступе перад удзельнікамі прыёму спыніўся на ключавых выкліках, з якімі сёння сутыкаецца сусветная супольнасць. Другім у ліку такіх выклікаў названы крызіс ва Украіне. Спасылаючыся на дзейнасць баевікоў так званай Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта, Барак Абама падкрэсліў недапушчальнасць выкарыстання рэлігіі ў якасці прыкрыцця для вузкакарыслівых мэтаў і задач. На думку прэзідэнта ЗША, для вырашэння глабальных выклікаў усім краінам свету варта пераадолець рознагалоссі і аб'яднаць высілкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?