Беларускі кірунак стаў збольшага выратавальным для малдоўскіх фермераў пасля абвяшчэння расійскага эмбарга. У жніўні экспарт малдаўскіх яблыкаў у Беларусь вырас у 24 разы, аб'ёмы паставак сліў павялічыліся ў шэсць разоў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Publika.md
Многія эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што большая частка малдаўскай садавіны затым рээкспартуецца ў Расію пад выглядам беларускай прадукцыі.
А гэта, у сваю чаргу, спрыяла некаторай стабілізацыі цэн на садавіну на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Ужо ў першы тыдзень прадуктовага эмбарга расійскія гандлёвыя сеткі пачалі падымаць рознічныя цэны.





