У Рассельгаснаглядзе разглядаюць магчымасць забароны на ўвоз у Расію мяса-малочных прадуктаў з некаторых прадпрыемстваў Беларусі з-за выяўлення шкодных рэчываў у іх прадукцыі, заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«На наступным тыдні мы прапануем нашым беларускім калегам правесці перамовы, каб абмеркаваць вынікі маніторынгу беларускай прадукцыі за дзевяць месяцаў з улікам неабходнасці прыняцця мер, уключаючы ўвядзенне абмежаванняў на пастаўкі», — растлумачыў Данкверт.

Паводле яго слоў, у малочнай прадукцыі кампаніі «Бабушкіна крынка» знайшлі антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы, а таксама мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы. Акрамя таго, у прадукцыі кампаніі «Савушкін прадукт» знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі, а ў таварах «Біякома» — павышаную бакабсемянасць.

Зараз супрацоўнікі Расспажыўнагляду правяраюць некалькі прадпрыемстваў, прадукцыя якія не адказваюць патрабаванням. Сярод іх Бабруйскі, Бярозаўскі, Брэсцкі, Магілёўскі мясакамбінаты, Віцебская бройлерная птушкафабрыка, «Белавежскія дэлікатэсы» і агракамбінат «Дзяржынскі».

Раней, 19 верасня, Рассельгаснагляд паведаміў пра намер абмежаваць пастаўкі прадукцыі некалькіх рыбных і малочных прадпрыемстваў Беларусі з-за рэзкага павелічэння ўвозу ў краіну рыбы і малочнай прадукцыі з Нарвегіі, Літвы і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?