Трагедыя адбылася днём 24 верасня ў в. Лясная.

33-гадовы вясковец, як мяркуецца, разбіраў снарад на прысядзібным участку. Адбыўся выбух, у выніку якога мужчына загінуў. Па словах суседзяў, загінулы збіраў і здаваў металалом.

«Я на вуліцы сядзела, калі пачула моцны выбух. У мяне аж вушы заклала. Не адразу і зразумела, што адбылося», — распавяла суседка.

Па словах жанчыны, у двары, акрамя загінулага, у той момант нікога не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?