Гітарыст Малькальм Янг назаўсёды пакідае гурт AC/DC, паведамляе The Guardian.

Раней стала вядома, што Янг возьме перапынак у музычнай кар'еры з-за хваробы.

«На жаль, спецыфіка стану Малькальма не дазваляе яму вярнуцца ў гурт», — паведаміў рок-калектыў у афіцыйнай заяве.

У канцэртным туры ў падтрымку 17-га студыйнага альбома гурту пад назвай Rock or Bust у 2015 годзе гітарыста заменіць яго пляменнік Стыві Янг, які замяніў яго таксама пры запісе альбома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?