У вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна на прыватным падворку ў няволі ўтрымліваецца мядзведзь, паведамленне пра гэта паступіла на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Супрацоўнікі Лепельскай міжраённай інспекцыі, якія выехалі на праверку пасля сігналу, сапраўды знайшлі на адным з двароў занесеную ў Чырвоную кнігу Беларусі жывёлу, якая знаходзілася ў цеснай клетцы.

На выгляд мядзведзю каля трох гадоў. Гаспадар дома паведаміў, што набыў яго ў паляўнічай гаспадарцы Дошкшыцкай РАС РДГА «БТПР» з мэтай стварэння жывога кутка. Па словах мужчыны, ён планаваў займацца аграэкатурызмам. Аднак ніякай інфраструктуры для гэтага на ўчастку створана не было. Адсутнічаў нават плот. Не кажучы ўжо пра вальеры для мядзведзя. Не былі аформленыя і адпаведныя дакументы — дазвол на ўтрыманне дзікай жывёлы ў няволі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Таксама здзіўленне ў інспектараў выклікала і цана на мядзведзя: згодна з накладной, ён быў набыты усяго за 1 млн рублёў. Паляўнічая гаспадаркак, якая і прадала мядзведзя, сама толькі ў жніўні атрымала ў Мінпрыроды дазвол на яго ўтрыманне — і ўжо 12 верасня перапрадалі фізічнай асобе. Пры гэтым не пераканаўшыся, што для жывёлы створаны нармальныя ўмовы.

Разбірацца ў сітуацыі будзе Чашніцкая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Верагодней за ўсё мядзведзя вернуць у паляўнічую гаспадарку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?