Легендарныя расійскія рокеры беларускага паходжання «Бі-2» запісалі кліп на сваю новую песню «Забралі ў армію» з апошняга альбома # 16плюс.

На думку прыхільнікаў калектыву, у кампазіцыі апісваецца вайна паміж некалі брацкімі народамі Украінай і Расіяй. Напрыклад, у песні ёсць радкі «я, признаться, не думал, что может быть так, Кто вчера был мне другом, сегодня мой враг» і «Нам победу над слабым бросают как кость».

Асаблівай увагі заслугоўвае кліп на песню.

У ім музыканты з'яўляюцца на белым фоне ў ідэальна белых касцюмах. І ўжо пасля другога куплета белае пакрываецца чырвоным, нібы крывёй. Музыкі спрабуюць пазбегнуць гэтай «крыві», аднак калі адступаць ужо няма куды, іх касцюмы становяцца цалкам чырвонымі.

«Глядзіце, каментуйце, дзяліцеся ўражаннямі і абмяркоўвайце відэа з сябрамі. І хай яны, то ёсць сябры, заўсёды імі і застаюцца!» — гаворыцца ў апісанні пад відэа, выкладзеным на Youtube 24 верасня.

Фанаты «Бі-2» падзякавалі ім за такую праяву сваёй пазіцыі, аднак зараз асцерагаюцца, што гурт чакае той жа лёс, што і Андрэя Макарэвіча, Дзіяну Арбеніну, Юрыя Шаўчука ды іншых, хто падтрымаў Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?