У рамках чарговай акцыі часопіс «ARCHE» прапануе набыць па зніжаных цэнах два тоўстыя нумары за 2013 год: «Гістарычная памяць і гістарычная палітыка» (№ 2) і «Беларусь у цяні Палесся» (№ 4).

У нумары «Гістарычная памяць і гістарычная палітыка» (агульны аб’ём 487 старонак) прадстаўленыя шматлікія і рознапланавыя матэрыялы беларускіх і замежных аўтараў, скампанаваныя па раздзелах «Палітыка памяці», «Гістарычная палітыка», «Гістарыяграфічная думка» і «Гістарычнае мінулае ў масавай свядомасці». Сярод аўтараў нумара – Аляксандр Краўцэвіч, Андрэй Катлярчук, Андрэй Вашкевіч, Алег Дзярновіч, Алесь Смалянчук, Крысціян Ганцэр, Дэвід Марплз, Аляксандра Гужон і іншыя вядомыя навукоўцы.

«Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі,будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскайдумкай, ці акцэнтаванні ўвагі на падзеях XX ст.

У літаратуры можна сустрэцца з паняццем ‘забыццё’, якое прадугледжваестрату памяці. Ці гэты тэрмін можна ўпісаць у канцэпцыю эвалюцыі беларускайгістарычнай свядомасці? Ці можна казаць, што ў XX ст. функцыянавалабеларуская калектыўная памяць? Ці можна страціць тое, чаго не адно пакаленнебеларусаў не мела? Не валодала элементарнымі ўяўленнямі аб сваім мінулым,яго падзеях ці героях?

Насоўваецца безліч пытанняў. У чым заключаецца сутнасць канфліктупаміж імкненнем рэканструяваць гісторыю і імкненнем уладаў да ўніфікацыігістарычных уяўленняў у неасавецка-панславісцкім выданні? Якія фактарынітуюць беларускую супольнасць ды цэментуюць яе ідэнтычнасць? Чымхарактарызуецца гістарычная ідэнтычнасць беларусаў на сённяшні дзень?

Не выклікае сумнення, што апошняе слова ў вывучэнні эвалюцыі беларускай гістарычнай свядомасці яшчэ не сказана», — гаворыцца щ прадмове да нумара.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Нумар «Беларусь у цяні Палесся» (агульны аб’ём 640 старонак) цалкам прысвечаны гісторыі і культуры Беларускага Палесся ў ХІХ—ХХІ стст. На яго старонках апублікаваныя матэрыялы па агульнай гісторыі рэгіёна і гісторыі асобных мясцовасцяў, біяграфічныя, этналагічныя і дэмаграфічныя даследаванні, успаміны.

Сярод матэрыялаў нумара можна адзначыць наступныя:

— артыкул Аляксандра Пашкевіча «Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент»;

— артыкул Андрэя Кіштымава«Рэчыцкі хранограф канца XVIII — пачатку ХХ ст.»;

— навукова-папулярнае даследаванне Валера Кісяля«Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету»;

— грунтоўнае эканамічнае і сацыяльнае даследаваннеПіліпа Засіма «Шані, вёска Пружанскага павета», у якой адлюстроўваецца ўся палітра эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця палескай вёскі міжваеннага часу;

— пераклад на беларускую мову чарговай працы славутага польскага этнасацыёлага, найбольш значнага міжваеннага даследчыка Палесся Юзафа Абрэмбскага «Сённяшнія людзі Палесся», якая з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам даследавання працэсу культурных зменаў ва ўсёй творчай спадчыне гэтага выдатнага навукоўца.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Акцыя працягнецца да 1 кастрычніка.Прапанова абмежаваная.

Інфармацыя пра тое, як замовіць выданні, ёсць на сайце часопіса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна