Экспарт з Украіны ў краіны ЕС вырас на чвэрць у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта сведчаць звесткі, прадастаўленыя прадстаўніцтвам ЕС ва Украіне.
У прыватнасці, на працягу мая-чэрвень 2014 украінскі экспарт вырас на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Гэтыя звесткі сведчаць аб тым, што беспрэцэдэнтнае аднабаковае адкрыццё рынкаў ЕС для ўкраінскіх экспарцёраў (так званыя аўтаномныя гандлёвыя мерапрыемствы), уведзенае ў красавіку 2014 станоўча паўплывала на ўкраінскую эканоміку. Праўда, у прадстаўніцтве падкрэслілі,
што адначасова на гандаль паўплывалі і іншыя фактары, у тым ліку дэвальвацыя грыўны.
0
0
0
0
0
0