У Елгаве напярэдадні была жорстка збіта дзяўчынка з сям'і ўкраінскіх уцекачоў.
Сям'я прыехала ў Латвію ўлетку. Людзі пакінулі Украіну з-за ваенных дзеянняў на ўсходзе краіны. У Латвіі яны маюць статус бежанцаў.
Па дарозе са школы на дзяўчынку, якая вучыцца ў шостым класе, напалі старшакласніцы. Па словах бацькі пацярпелай, гэта былі вучаніцы 8—9 класаў са школы ў другой частцы горада.
Старшакласніцы, даведаўшыся, што дзяўчынка прыехала з Украіны, збілі яе. Дзіця схапілі за валасы і павалілі на зямлю.
Медыкі канстатавалі ў дзяўчынкі страсенне мозгу. У яе таксама выбітыя зубы.
Па словах мамы, дачка цяпер баіцца выходзіць на вуліцу. Паліцыя вядзе расследаванне інцыдэнту.





