Сёння раніцай на адным са складоў ААТ «Арэхаўскі льнозавод» адбылося ўзгаранне сыравіны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Да месца узгарання неадкладна выбылі супрацоўнікі падраздзяленняў МНС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Следчыя прыступілі да працы на месцы здарэння: апытваюцца відавочцы, працуе крыміналістычная лабараторыя Следчага камітэта.
Прычына ўзгарання і прычыненая шкода ўстанаўліваюцца. Пацярпелых няма.
Гэты льнозавод у мінулую пятніцу наведваў Лукашэнка.





