У Кітаі ўладальніка рэстарана падазраюць у тым, што ён дадаваў опіумны мак у локшыну і іншыя стравы, каб да яго вярталіся кліенты.
Выпадак, пра які пішуць кітайскія СМІ, адбыўся ў горадзе Яньань. Дарожная паліцыя спыніла 26-гадовага кіроўцу Лю Джу для праверкі на наркотыкі. Яго тэст на ўтрыманне апіятаў у мачы выявіўс станоўчым, і паліцыя арыштавала маладога чалавека на 15 сутак.
Аднак Лю Джу заяўляў, што ніколі ў жыцці не ўжываў наркотыкі. Ён западозрыў, што рэзультат тэста на наркотыкі звязаны з ежай у рэстаране спадара па прозвішчы Жанг.
Лю Джу папрасіў сваякоў паесці ў рэстаране Жанга і прайсці тэст на апіяты. Станоўчыя вынікі тэстаў далі паліцыі падставу арыштаваць Жанга.
Як высветлілася, у жніўні рэстаратар набыў 2 кілаграмы макавых каробачак з насеннем, якое змалоў у пудру і дадаваў у стравы.
Паліцэйскія эксперты тлумачаць, што ў неачышчаным насенні маку ўтрымліваецца дастатковая колькасць наркатычных рэчываў, якія накопліваюцца ў арганізме і могуць даць станоўчы вынік тэста на апіяты. А пры доўгатэрміновым ужыванні гэтае насенне можа нават выклікаць залежнасць. Прадавец «наркатычнай» локшыны Жанг прызнаўся паліцыі, што падмешваў мак у стравы, каб вяртаць кліентаў да сабе і зрабіць бізнэс больш прыбытковым.





