Міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Прывалка» на мяжы Беларусі з Літвой адкрыўся пасля рэканструкцыі.

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, работы па рэканструкцыі пачаліся ў 2010 годзе і праводзіліся за кошт сродкаў беларускага бюджэту. Пры гэтым будаўніцтва вялося фактычна без прыпынення працы самога пункта пропуску.

Кардынальна зменена інфраструктура пункта пропуску, створаны ўмовы для працы супрацоўнікаў мытні і работнікаў сумежных службаў (ветэрынарнай, фітасанітарнай), пагранічнай службы, РУП «Белмытнясэрвіс», работнікаў страхавых арганізацый, банкаўскіх работнікаў.

Пункт пропуску аснашчаны найноўшым абсталяваннем у частцы забеспячэння сувязі, відэаназірання, аўдыяманіторынгу, што дазволіць аб'ектыўна ацэньваць дзеянні як супрацоўнікаў мытні, так і асоб, якія перасякаюць мяжу. У прыватнасці, устаноўлены сучасны сервер з аб'яднанай лакальнай сеткай, святлафорнае рэгуляванне руху, сістэма гучнага апавяшчэння, сістэма радыяцыйнага кантролю. 

Дзякуючы ўкараненню ў працу пункта афармлення новых праграмных сродкаў кантролю час на праходжанне мяжы будзе скарочаны да мінімуму. Ідзе пастаянная праца па асваенні новых тэхнічных сродкаў, якія павялічаць хуткасць афармлення і дазволяць весці 100-працэнтны ўлік транспартных сродкаў і асоб (сістэма счытвання нумароў і сістэма відэаназірання), якія перамяшчаюцца праз мяжу. 

Як зазначаюць у ДМК, вялікая праца праведзена па ўдасканаленні працэдур афармлення. У ПМА ўкаранёная і дзейнічае сістэма аналізу і кіравання рызыкамі, у аснову якой пакладзены збор, назапашванне і апрацоўка інфармацыі, рэалізавана сістэма зялёнага і чырвонага калідораў.

Прапускная здольнасць пункта павялічана больш чым у тры разы і зараз складае 1.000 аўтамабіляў у суткі: гэта 570 легкавых, 400 грузавых аўтамабіляў, а таксама 30 аўтобусаў. 

Разам з заканчэннем рэканструкцыі аб'ектаў на тэрыторыі паста, у межах Праграмы трансмежавага Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства «Латвія — Літва — Беларусь» у непасрэднай блізкасці ад пункта пропуску завяршаюцца будаўнічыя работы па ўстаноўцы стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу для сканіравання транспарту. Здача аб'екта плануецца ў лістападзе 2014 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?