Байцы, якія ўтрымліваюць данецкі аэрапорт, адбілі наймацнейшую атаку баевікоў.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў адзін з байцоў, які знаходзіцца ў аэрапорце.

«Учора з самай раніцы і да раніцы сённяшняга яны спрабавалі нас атакаваць. Лупілі з чаго толькі можна: з мінамётаў, Градаў, гаўбіц, танкамі ішлі, пяхотай», — распавёў ён.

«Яны амаль кожны дзень нас абстрэльваюць і спрабуюць штурмаваць, але гэта быў самы моцны штурм за ўвесь час», — дадаў баец.

Паводле яго слоў, у сераду ўвечары падчас бою сілам АТА атрымалася падбіць мінімум два танкі баевікоў, трэці гарэў, але адышоў.

«Мы бачылі, што ў іх вялікія страты, але дакладную колькасць не ведаем. Што датычыцца нашых страт, то за тыдзень у нас трое параненых. Мы стаім!» — сказаў баец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0