Удзельнікі нечарговага пасяджэння Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі 26 верасня прынялі статут вышэйшай духоўнай навуковай установы «Тэалагічная акадэмія імя святота Яна Паўла II» Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Як паведамляе афіцыйны партал каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by, новая навучальная ўстанова адкрыецца ў Мінску.

Тэалагічная акадэмія будзе рыхтаваць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў, а таксама навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў. Студэнты будуць вывучаць тэалогію, біблістыку, кананічнае права, гісторыю, літургіку, катэхізацыю, філасофію, этыку, рэлігіязнаўства, сродкі масавай камунікацыі, сацыяльнае вучэнне і служэнне, замежныя мовы і многае іншае ў адпаведнасці з нормамі і вучэннем Рымска-каталіцкага касцёла.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў прыняла рашэнне звярнуцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы, з тым каб новая ВНУ была афіцыйна зарэгістраваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?