Беларускі Калегіюм запрашае 28 верасня на сяброўскую вандроўку «Менск – горад мастацтваў» з Сяргеем Харэўскім
Лёсы якіх слынных мастакоў звязаныя з Менскам? Мы пабачым адрасы, дзе жылі й працавалі творцы розных эпохаў:
Юзаф Пешка і Юзаф Азямблоўскі, Валянцін Ваньковіч і Фердынанд Рушчыц і Міхаіл Кікоін, Хаім Суцін, Уладыслаў Стрэмінскі і Мэір Аксельрод, Оскар Марыкс і Натан Альтман. Дзе быў праведзены першы ў СССР публічны мастакоўскі пэрфоманс? Дзе быў забіты мастак і выдатны руплівец захавання гісторыка-культурнай спадчыны, Лявон Баразна? Дзе адбываліся сходы славутае суполкі мастакоў-дысідэнтаў «На паддашку»?
А таксама: лёсы геніяў і злачынцаў, менскія падзямельлі й адрасы БНР, трагэдыі й сьвятыні.
Праводзіць мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі.
Збор 28 верасня (нядзеля) а 10.30 ля Ратушы (пл. Свабоды 2А), ля карэты губернатара.
Працяг экскурсіі – 2 г.30 хв.(з карэкцыяй на стан надвор’я).
Вандроўка не носіць камерцыйнага характару. Удзел у ёй абсалютна бясплатны.
Запрашаем усіх ахвотных!





